БЯЗЛІТАСНАЯ ЛЮБОЎ


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «steklysh» > БЯЗЛІТАСНАЯ ЛЮБОЎ АНДРАГІНАЎ
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

БЯЗЛІТАСНАЯ ЛЮБОЎ АНДРАГІНАЎ

Статья написана 27 февраля 2012 г. 13:13

Зінаіда Дудзюк

БЯЗЛІТАСНАЯ ЛЮБОЎ АНДРАГІНАЎ

Чытацкі водгук

    У серыі “Бібліятэка сучаснай беларускай фантастыкі і прыгодніцкай прозы”, заснаванай у 2009 годзе пры выдавецтве “Харвест”, выдадзена болей за два дзесяткі кніг. Думаю, што гэтыя творы пісаліся не не на патрэбу дня, а ў большасці ляжалі і чакалі свайго часу, калі, нарэшце, з’явіцца магчымасць выдаць іх. Прынамсі, так было з маім гістарычным прыгодніцкім раманам “Велясіты”, які быў надрукаваны ў часопісе “Маладосць” яшчэ ў 2005 годзе, а толькі праз шэсць гадоў выйшаў у вышэйназванай серыі. Безумоўна, мяне цікавіць, пра што і як пішуць калегі. З цікавасцю прачытала дзве першыя кніжкі і хачу падзяліцца ўражаннямі. Адразу, з першага позірку на вокладку, прывабіла мяне кніга Уладзіміра Кулічэнкі “Клуб горада N”. На  ёй намалявана вялікая гіпсавая маска з даволі прыемнымі рысамі, а  маленькі (у параўнанні з ёю) чалавек, седзячы на лесвіцы, ліхтарыкам высвечвае пустату цёмных вачніц.

Сюжэт твора даволі цікавы, незвычайны і таямнічы. Малады неўрапатолаг Павел, расчараваны службай ў вайсковым шпіталі, хоча пачаць новае цывільнае жыццё, каб сцвердзіць прызначэнне, дадзенае ему вышэйшымі сіламі. З гэтаю мэтаю ён прыязджае ў правінцыйны гарадок, дзе ўсе жыхары ведаюць адзін аднаго, але і там, за высокімі платамі і зачыненымі аканіцамі, існуе загадкавае жыццё, якое часам раздражняе, часам палохае. Майстэрства пісьменніка дазваляе яму буйнымі мазкамі ствараць пэўныю атмасферу быцця. Напрыклад, горад N паказваецца так: “… грязь, облезлые собаки, кудахтанье кур за штакетником, наводящие скуку губернские собрания, слободские кулачные бои, оркестрион полупьяных музыкантов, бренчавших в городском саду погожими вечерами, и старая тоскливая скрипка, солировавшая для одиноких сердец. Были и дачи в пригородной полосе, и железная дорога, и пароходная компания, и цыгане волочились в кибитках по разбитым дорогам, -- словом, заурядный, десятилетиями не менявшийся пейзаж.”

На новым месцы жыхарства з першых хвілін сустракае нашага героя шэраг расчараванняў, быццам працяг тых, ранейшых, якія ён перажываў да гэтага і ад якіх хацеў схавацца. “Я горько усмехнулся в душе, ощутил себя оскорблённым и обманутым в одно время, но с той же ироничной и ядовитой усмешкой сознавал, что в который раз сам обманулся, нежели меня обманули,” – бездапаможна думае ён, спрабуючы знайсці тлумачэнне няўдачам не ў вонкавых падзеях, а ва ўласнай душы.

Чалавек можа адаптавацца да ўсялякага грамадства, ды толькі ў тым выпадку, калі абставіны не супярэчаць яго разуменню маральнасці, сумленнасці, праўды. Спрабуючы зразумець сябе, Павел аналізуе свае стасункі з іншымі людзьмі з ранняга юнацтва і адзначае: “Уже в ту пору красота и страсть к упоению жизнью представлялись роковыми, гибельными, ежели им довериться без остатка, но и не отдаваться им было невозможно – вот откуда проистекает моя ущербная раздвоенность, нервознасть и раздражительность. Моя юность была отравлена сердечным разладом, в одну минуту я был и не я, всегда как бы заступал за нечто – заступал со страхом, не веря в возвращение…”

Мусіць, таму і прафесію Павел выбраў сабе такую, каб найперш спасцігнуць сваю душу, а праз сябе – увесь свет. З першага знаёмства з героем мы бачым маладога чалавека са стомленаю душою, кволага, які занадта яскрава разумее бязлітасную праўду чалавечага жыцця: “Человек стремиться к бессмертию, а умирает от закупорки мельчайшего, с волос, сосуда. Мы наделены лишь даром агонизировать, иезуитскими хирургическими приёмами продлевая агонию. Нет спасения ни в слабости, ни в готовности принять новые несчастья от этого мира, ни в наивно извечном поиске человеческими сердцами радости».

У самотнасці чалавек заўсёды шукае падтрымкі у блізкіх, калі не па крыві, дык па духу людзей, разумеючы пры гэтым сваю адметнасць і аднасчасова недасканаласць. Павел адчувае, што вышэйшымі сіламі на ягоную асобу ўскладзена нейкая місія, толькі не можа зразумець, чаго чакае ад яго свет. І у гэтай глухамані знаходзяцца правадыры, гатовыя павесці яго ў таемную цудоўную невядомасць. Колькі ў гісторыі чалавецтва было ўжо ідэолагаў, якія, абяцаючы шчасце ў будучым, кідалі ў пекла пакут тысячы чалавечых жыццяў!

Праўда, спачатку новыя знаёмыя  Паўла прадстаўляюцца сябрамі клуба хворых на кантрактуру і просяць аб дапомозе ў яго, спецыяліста па гэтай хваробе.  Кантрактура – нерухомасць, застыласць, якую перажываюць не толькі хворыя людзі, але горад N і ўсё грамадства. Пакуль Павел думае, як вылечыць іхнія целы, клубная суполка спрабуе завалодаць ягонай душой і переконвае, што ведае шлях да вечнага чалавечага жыцця і шчасця. Маўляў, чалавек – гэта толькі згустак энергіі, якая жыве вечна. Шлях чалавека – шлях андрагіна, як спускаецца з іншага свету і шукае на Зямлі сваю палавіну.

Павел не можа адразу паверыць і успрыняць гэтую ідэю, у яго увесь час узнікае пытанне, што гэта за людзі, куды яго вядуць? Пазбягаючы адзіноты, ён збліжаецца з тутэйшай дзяўчынай Юліяй, калегам па працы Сумскім, газетчыкам Трубнікавым, падпадае пад іхні ўплыў -- і паступова адбываюцца змены ў ягонай свядомасці: “ Я начал чувствовать, что в моей жизни, доселе в сущности, малоценной и бессмысленной, появилась смутная потребность существования. Посредством каких-то неуловимых флюидов я ощущал, что поблизости есть ещё Некто не именуемый, опосредованным образом связанный со мной. И этот Некто хотел, чтобы я был. Больше пока я не мог определить. Порой мне казалось, что всё это чепуха, следствие душевного переутомления, моей извечной нервозности”.

Аўтар настойліва і ўважлива прасочвае змены ў душы героя, які блукае ў пошуку сябе самога ў гэтым загадкавым і незразумелым свеце і ніяк не можа вызначыцца: хто ён, для чаго жыве? І нарэшце з’яляюцца пробліскі новых адчуванняў і веры: “ Я различал лица, будто в пелене, и вдруг резанула внезапная, точно взмах клинка, догадка – я становлюсь нечеловеком!  Я давно находил себя лишним среди людей, но только теперь я ощутил всеми фибрами души дыхание иного мира. Вероятно, он был враждебен мне, но разве менее враждебным являлся и тот мир, в котором я ныне пребывал?”

Гэта было ўжо не аднойчы ў гісторыі чалавецтва, калі новыя ідэі авалодвалі галовамі і душамі людзей. Ім пачынала здавацца, што яны ледзь не зраўняліся з багамі, дасягнулі вышыні чалавечвага духу і могуць валодаць цэлым светам. Адзін з месіянераў клуба пераконвае Паўла: “ По нашему разумению, человек есть дитя энергии, а не сын обезьяны или сын Бога… Заблудшее дитя энергии… Поскольку душа лежит вне всяких энергетических потоков, её природа нам необъяснима, сия ноша чрезмерна для её обладателя, посему человек должен избавиться от неё и вернуться в своё лоно – вселенское энергетическое поле, где он не будет знать ни лёгкости, ни тяжести, ни радости, ни горя, ни любви, ни ненависти, но обретёт вечное существование. Однако всякому на этом пути надлежит пройти через боль, а истинное освобождение настаёт лишь тогда, когда андрогин находит свою половину на Земле, и уже вместе слившись воедино, они подымаются в бессмертие. Подобно тому, как два человека, мужчина и женщина, участвуют в рождении третьего, андрогин и его половина рождают того, кто будет вечен. Кто взойдёт на иную ступень бытия… Ибо андрогин преисполнен беспощадной любви…»

Прачытваючы гэты тэкст, міжволі згадваеш шматлікія факты гісторыі, калі з такою ж бязлітаснаю любоўю стараліся перарабіць, змяніць боскую чалавечную сутнасць і прыводзілі цэлыя народы да пакут і вынішчэння. Ды і ў звычайным нашым будзённым жыцці людзі ў калектывах і сем’ях не могуць суіснаваць на роўных, а ўвесь час паглынаюць адно аднаго у імкненні завалодаць душою, падпарадкаваць сабе.

Сапраўднае майстэрства пісьменніка заключаецца ва ўменні раздгледзець заганы і хібы грамадства, прааналізаваць і праз мастацкі твор паказаць іх, няхай у фантастычным сюжэце, перабольшваючы і згушчаючы фарбы.  На маю думку, Уладзімір Кулічэнка зрабіў гэта бліскуча.

Доктар-неўрапатолаг, які з юнацтва быў закліканы ратаваць людзей, пераплаўляе сваю душу і лепіць з яе нешта процілеглае і страшнае. Міласэрнасць і пачуццё спагады змяняецца знявагай і пагардай да слабых, хворых і пакалечаных. Урэшце ён даходзіць да краю, становіцца забойцам, сам здзіўляецца гэтай падзеі, верыць і не верыць: “Я – убийца?.. Помилуйте! Ведь я ни в чём не поменялся, прежний неприметный преподаватель курсов сестёр милосердия: занудливый, одинокий, много курящий, неряшливый…

Я глянул на улицу – вперевалку вышагивал грузный почмейстер. А если и он убийца? Я выискиваю взором в веренице прохожих себе подобного. Зачем? Перед кем оправдывааться?”

Павел адчувае сябе ўладаром, узнесеным над нікчэмнымі людзьмі. Акрылены разбэшчаным духам, ён думае, што займеў права караць і забіваць іншых. І страшэнна палохаецца гэтай магчымасці. Узнікае жаданне знішчыць сябе самога, бо разумее, што яго ранейшага ўжо няма, а нейкая чужая і злая сіла кіруе ім, але і на гэта не здатны. Ён спрабуе зноў схавацца, з’ехаць ад гэтай жудаснай рэчаіснасці, якая ўвасобілася, на яго думку, не толькі ў мярзотных жыхарах горада, але і ў каханай дзяўчыне, пра якую ён з безвыходнасцю думае: “Я плохо понимал, что она обрела со мной, но знал наверняка – она отняла нечто безмерно важное у меня, искалечила мою душу. Она отняла меня у меня, но ничего не дала взамен, она напилась мною вдосталь, но я ещё жив…»

Знаёмыя думкі, ці не праўда? Хто не перажываў расчараванні ў душы, спустошанасць і пакінутасць, таму што вельмі цяжка дасягнуць гармоніі ў чалавечых адносінах, дзе адзін бярэ на сябе ролю паляўнічага, а іншы вымушаны быць ахвяраю. Мастацтва жыцця і любові да свету невымерна глыбокае і складанае. Як адзначаў вядомы філосаф Эрых Фром, чалавек не абавязкова можа быць злосны, а становіцца злосным толькі тады, калі адсутнічаюць адпаведныя ўмовы для яго росту і развіцця. Зло не мае незалежнага існавання само па сабе, яно ёсць адсутнасць дабра, вынік няўдачы ў рэалізацыі жыцця.

Процілеглую задачу паставіў перад сабою Генадзь Аўласенка ў рамане “Дзікія кошкі Барсума”, калі паказаў, як праз спагаду, любоў і каханне ачалавечваюцца самыя дзікія звярыныя інстынкты, знішчаюцца ненавісць і зло, людскімі душамі пераадольваецца парог нясправядлівасці і заведзенага спрадвеку заганнага парадку. На фермерскай планеце Аграполіс існуе не проста жорсткі патрыярхат, там жанчын успрамаюць толькі ў якасці рабынь. Яны павінны з дня ў дзень паслухмяна выконваць абавязкі, ускладзеныя на іх гаспадарамі-фермерамі. Работніцы ў большасці пастаўляюцца Фірмай, якая перакупляе іх у касмічных піратаў. Пры гэтым памяць паланянак і свядомасць апрацоўваюцца так, што яны па сутнасці ператвараюцца ў бязвольных і паслухмяных свойскіх жывёл з жаночым абліччам, якія не помняць свайго ранейшага жыцця і нічога не ведаюць пра сябе. У выпадку непаслушэнства, мужчына можа бязлітасна пакараць або нават забіць рабыню.

Але здараецца непрадбачанае: адна з жанчын у выніку моцнага стрэсу раптам згадвае сябе мінулую, у яе душы прачынаецца жаночая сутнасць і чалавечая годнасць. “Гэта было штосьці неверагоднае: фермер думаў зараз не аб тым, як пакараць непаслухмяную жонку – ён шукаў спосаб абараніцца ад яе новага нападу! Без усялякіх нават намаганняў шпульнула яна яго праз увесь пакой… шпульнула адной толькі рукой… Але як жа яна магла такое зрабіць?!”

Гэтая рабыня аказалася з таямнічай планеты Барсум, дзе кіруюць жанчыны, якія называюць сябе дзікімі кошкамі. З маленства там выхаванню дзяўчынак надаецца вялікая ўвага. Яны гадуюцца і фізічна развіваюцца так, каб ні ў чым не саступаць мужчынам, а наадварот, пераўзыходзіць, іх, надзеленых большай сілай ад прыроды. Хлопчыкі тут нараджаюцца рэдка. Іх з’яленне на свет, калі не ганьба, дык вялікае няшчасце для кожнай “дзікай кошкі”. Лёс гэтых дзяцей быў незайздросны, іх адпраўлялі на іншую планету, дзе аддаваліся на выхаванне чужым людзям. Маці ніколі не ведалі, як гадуюцца іхнія сыны. Далёка не кожнай жанчыне ўдавалася вытрываць такое выпрабаванне. Ад гэтага свет жаночай планеты рабіўся яшчэ больш жорсткі і непрытульны.

У рамане сутыкаюцца два светапогляды: мужчынскі і жаночы. І ў гэтай барацьбе не на жыццё, а на смерць перамагаюць каханне, любоў, чалавечнасць. Твор насычаны імклівымі падзеямі, неверагоднымі фантастычнымі з’явамі, чытаецца лёгка і з захапленнем.

У фантастычных кніжках Уладзіміра Кулічэнкі і Генадзя Аўласенкі змешчаны і іншыя цікавыя творы, які патрабуюць больш грунтоўнага і шырокага разгляду. Мне ж захацелася  падзяліцца першымі ўражаннямі з надзеяю, што не толькі чытачы, але і крытыкі знойдуць для сябе нешта адметнае ў гэтых творах і данясуць прафесійна і дасведчана навіну свету пра тое, што існуе беларуская фантастыка, самабытная і разнастайная.





411
просмотры





  Комментарии


Ссылка на сообщение27 февраля 2012 г. 13:43
Очень интересно, Владимир! Нам бы побольше таких вот материалов :)
свернуть ветку
 


Ссылка на сообщение27 февраля 2012 г. 15:34

Добрый день, Вячеслав! 22 февраля закончился четвертый сезон международного литературного конкурса фантастической прозы «Триммера». Куратор конкурса, белорусский писатель-фантаст Вадим Вознесенский сегодня прислал мне статью об итогах конкурса. Без разрешения Вадима я не вправе передать ее Вам. Обратитесь, пожалуйста, к Вадиму по адресу www.trimmera.ru. Я уверен, что эта информация будет интересна посетителям Вашего сайта.:-)


⇑ Наверх